Deprecated: Methods with the same name as their class will not be constructors in a future version of PHP; SLClient has a deprecated constructor in /home/mijoryby/public_html1/setlinks_d2530/slclient.php on line 10
Нягледзячы на тое, што да вайны ў Міёрах жыло каля тысячы яўрэяў, а пасяліліся яны ў нашым краі яшчэ ў 16 стагоддзі, знаходак экспанатаў, звязаных з гэтым народам, вельмі мала. Даводзіцца набываць найбольш цікавыя артэфакты на аўкцыёнах. Вось такую рэч па маёй просьбе купіў студэнт 3-га курса БДУ Ігар Кандратовіч. Гэта дзіцячая цацка-ваўчок, якая называецца на ідышы дрэйдл, а на сучасным іўрыце—сэлівон. Дарэчы, апошнюю прыдумаў Бен-Аві, сын нашага земляка, заснавальніка іўрыту Бен-Іегуды.
На працягу многіх гадоў ва ўнівермагу дзейнічае ўсім вядомае кафэ "Казка". Многія прыходзілі сюды паласавацца піражкамі з рознымі начынкамі, булачкамі, пончыкамі, салатай, мяснымі далікатэсамі, пасядзець з кубачкам гарачай гарбаты ці кавы. Пластмасавыя столікі, звычайныя вітрыны і прылаўкі, будзённая абстаноўка міярчан не адпужвалі, але і не цешылі адмысловай атмасферай, ствараючы каларыт хвіліннай перакускі. Ды цяпер усё па-іншаму.
Вось такая рыфмаванка імгненна склалася пасля гутаркі з Аляксандрам Корсакам з Чапукоў. Тры гады таму хлопец зарэгістраваўся прадпрымальнікам і заняўся закупкай і дастаўкай запчастак для рамонту трактараў, камбайнаў і ўсіх відаў самаходнай, прычапной і навясной сельгастэхнікі, а таксама для машын і абсталявання жывёлагадоўчых ферм і комплексаў.
Былыя міярчане прыязджаюць з далёкіх мясцін на радзіму звычайна летам, у час водпускаў. Сустрэць каго позняй восенню—рэдкасць, відаць, на гэта ёсць важкая прычына. Так падумалася, калі выпадкова пабачыў у райцэнтры мне добра вядомага былога інструктара райкама камсамола ў 1969-1970-х гадах. Прабачце, прозвішча публічна не называю, бо гэта можа аказацца небяспечным для чалавека, якому даводзіцца перасякаць лінію размежавання двух супрацьборствуючых бакоў. Дык вось, наш зямляк наведаўся да старэнькай маці. Але размова пайшла не пра сыноўнюю падтрымку, калі даведаўся, што даўні міярчанін жыве ў Горлаўцы на Украіне, а гэта ДНР, пра якую ледзь не штодзень чуем па тэлебачанні.
Дыпламаты наш раён наведваюць нячаста, таму цікавасць да кожнага візіту вялікая. Не выключэнне — прыезд на Міёршчыну 13 лістапада першага сакратара пасольства Рэспублікі Казахстан Балата Каткенава не толькі з групай супрацоўнікаў, але і з членамі сваёй сям'і. Падставай для паездкі такой прадстаўнічай дэлегацыі стала вестка, што дзядуля дыпламата, Касабай Каткенаў, радавы 270-й стралковай Дзямідаўскай Чырванасцяжнай дывізіі не вярнуўся з бою ў час контратакі 7 ліпеня 1944 года пад вёскай Слабада нашага раёна.
Рэдакцыя раённай газеты "Міёрскія навіны" ўзнагароджана Дыпломам за першае месца ў абласным конкурсе на лепшае асвятленне і прапаганду прадпрымальніцкай дзейнасці ў сродках масавай інфармацыі-2014 у намінацыі "Бізнес у асобах", арганізатарам якога выступіла грамадскае аб'яданне "Асацыяцыя наймальнікаў і прадпрымальнікаў" Віцебскай вобласці.
На нераўнадушных трымаецца зямля. Толькі такія прагнуць дасканаласці, захапляюцца і стараюцца несці ў шырокі свет свае адкрыцці і дасягненні. Філолаг з СШ №3 Ларыса Лапкоўская з цяперашнім 10 "Б" актыўна скараюць міжнародны п'едэстал яшчэ з 2011-га. Школа ўваходзіць у асацыяцыю ЮНЕСКА, яго прадстаўнікі прыязджаюць да вучняў, ажыццяўляюць сумесныя творчыя праекты. Ініцыятар такога супрацоўніцтва — Ларыса Лапкоўская.
Трэцяга лістапада не чырвоны дзень календара, але ў літаратараў Міёршчыны настрой быў прыўзняты. Нагода — творчая сустрэча з паплечнікамі па пяры ў рэдакцыі "Міёрскіх навін". Праўда, як модна гаварыць у спартыўных кругах, па ўважлівых прычынах не сабраўся асноўны склад каманды, ды затое да вопытных далучыліся новыя адметныя аўтары.
Кожны з нас па жыцці можа аступіцца, так і дзеткі, што ў пятніцу паўдзельнічалі ў штогадовай спартакіядзе, калісьці зрабілі неабдуманы ўчынак, і таму пастаўлены на ўлік у інспекцыю па справах непаўналетніх або на ўнутрышкольны кантроль. Нехта з іх там апынуўся выпадкова і сваімі паводзінамі "рэабілітуе" сябе. Некаторыя, можа быць, (што вельмі непажадана) не імкнуцца далучацца да разважнага, сумленнага і дастойнага жыцця, плённай вучобы. Ім хочацца "хадзіць на галаве". Ды гэта ўжо асобная тэма. Але тое, што актыўнасць і спорт дысцыплінуюць і арганізоўваюць у патрэбным напрамку—неаспрэчна. У тым пераканаліся на вышэй згаданым спаборніцтве паміж гарадскімі школамі.